Герміпэ (спадарожнік)
Герміпэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Джэн Кліна[d] |
Дата адкрыцця | 9 снежня 2001 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 21 131 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,21 |
Перыяд абарачэння | 633,9 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 90 petagram[1] |
Атмасфера | няма |
Герміпэ (ад стар.-грэч.: Ἑρμίππη) — натуральны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXX.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены 9 снежня 2001 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 3. У жніўні 2003 года Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў спадарожніку афіцыйную назву Герміпэ (імя каханай Зеўса).
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Герміпэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.131.000 км за 633 дні і 2 гадзіны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,210. Нахіл рэтраграднай арбіты да плоскасці Лапласа 150,7 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Герміпэ складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,1 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.